Насельніцтва Беларусі надалей старэе
Насельніцтва Беларусі старэе: за год колькасць людзей сталага веку вырасла амаль на 3%, маладых — знізілася на 1,4%, — паведамляе Белстат.
У Беларусі на 1 студзеня пражывала 1 517 148 грамадзян сталага веку (ва ўзросце 65 гадоў і больш) — на 2,74% больш, чым годам раней. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе да Дня людзей сталага веку (адзначаецца штогод 1 кастрычніка), падрыхтаваным Нацыянальным статыстычным камітэтам. Доля пажылога насельніцтва ў гарадах склала 72,4% (годам раней — 72%), на вёсцы — 27,6% (28%). Гендарны падзел: жанчыны — 66,6%, мужчыны — 33,4%.
За апошнія тры гады колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 209 642 чалавекі (-2,23%). На пачатак гэтага году ў Беларусі пражывала 9 200 617 чалавек.