“Наша Ніва” – першая з незалежных, хто зрабіў платнае выданне
Пра сучасны досвед працы “Нашай Нівы” выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара выдання Ягор Марціновіч распавёў падчас медыя-канферэнцыі „Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі”, што адбылася ў Гародні:
– „Наша Ніва” спрабуе намацваць новыя фарматы працы з аўдыторыяй. Мы фактычна першымі з беларускіх СМІ наладзілі платны доступ да інфармацыі на сайце. Паглядзім, ці будзе ўдалым гэты эксперымент. Магчыма нашым шляхам пойдуць іншыя. Апроч таго, тое, чым мы ганарымся, – гэта нашым гістарычным часопісам. “Наша гісторыя” выхоходзіць штомесяц.
Журналіст заявіў на сустрэчы, што рэдакцыя збіраецца падаць дакументы ў Міністэрства інфармацыі для рэгістрацыі “Нашай Нівы” ў якасці сеткавага выдання. Пакуль у Беларусі зарэгістраваныя толькі чатыры такія выданні, у тым ліку газета “Беларусь Сегодня” (былая “Савецкая Беларусь”).
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
