“Наша Ніва” завяршыла збор сродкаў на журналісцкія расследванні



Скончыўся сбор сродкаў праз платформу talaka.by на журналісцкія расследванні газеты “Наша Ніва”.

Андрэй Дынько

“Мы звярталіся да людзей і раней, яшчэ напачатку ХХ стагоддзя, калі багацейшыя беларусы падтрымлівалі выданні на нацыянальнай мове. Цяпер жа для гэтага мы выкарысталі новую тэхналогію як краўдфандзінг”, – паведамляе галоўны рэдактар выдання Андрэй Дынько:

– Гэты сбор паказвае, што грамадства гатовае не проста ціха нешта падтрымліваць, яно хоча гэта рабіць гучна, хоча рабіць гэта публічна. Мы не ацэньваем вынікі гэтага збору як вялікі поспех, бо спадзяваліся сабраць дзесяць тысяч, а ў рэале за гэты месяц сабралі больш за шаснаццаць тысяч. Гэтага будзе дастаткова для нашых расследванняў.   

Арцём Гарбацэвіч

Непасрэдна журналісцкімі расследваннямі займаецца штатны карэспандэнт “Нашай Нівы” Арцём Гарбацэвіч, які раней спецыялізаваўся на тэмах звязаных з дзейнасцю прарасейскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі:

– Мы прарасейскія арганізацыі прыдушылі за гэты год, але відаць не ўся праца зроблена, трэба больш рабіць, будзем адсочваць, займацца. Але больш цікавяць  злачынныя схемы, махінацыі. Вось надаўна пісалі пра псеўдабізнесмена, які спрабаваў адмыць грошы брытанскіх банкаў, вось штосьці ў гэтым плане.

“Канкрэтна, каб мяне пільнавалі ў пад’ездзе (за раследванні) – такога не было, але папярэджвалі”, – зазначыў Арцём Гарбацэвіч.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск