Наста Базар: Праз «Адно Акно» фармуем бесперапынную дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям
Напрыканцы кастрычніка распачала працу служба «Адно акно» для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій. На гэты момант у інфармацыйнай базе службы сабраны 245 арганізацый, якія аказваюць дапамогу нашым грамадзянам або адказваюць за вырашэнне многіх сацыяльных пытанняў. Дапамогу можна будзе атрымаць на сайце службы праз званок, чат, электронную пошту ці ліст на адрас.
Вольга Сямашка, пагутарыла з актывісткай і прадстаўніцай службы «Адно акно» для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій Настай Базар пра першыя вынікі і «ўнутраную кухню» працы службы, створанай пры Аб’яднаным Пераходным Кабінеце:
– Гэта тэставая версія. Яна патрабуе дапрацовак, карэктыровак і г.д. Мы гэтым і займаемся. Нам важна данесці, што мы гэтую службу ствараем разам, з усімі. Гэта абсалютна лагічны працяг марафона, калі мы аб’ядналіся, і зразумелі, што мы разам штосьці зрабіць. Гэта яшчэ адзін інструмент, якім мы ўсе разам можам памагаць. Вельмі ўдзячная зваротнай сувязі, удзячная, калі нам пішуць арганізацыі і ініцыятывы, просяць дадаць інфармацыю на сайце пра іх, альбо змяніць нейкую інфармацыю на больш карэктную.
Мы радыя зваротнай сувязі ад людзей. Цяпер такі этап, калі мы дапрацоўваем, каб зрабіць гэтую платформу максімальна якасна, каб яна змагла працаваць напоўніцу. Але важна зразумець, што гэта не праца аднаго месяца, у тым плане, што, мне здаецца, там бяздонны варыянт, бо памагаць можна абсалютна ў розных сферах эміграцыі, рэлакацыі, і калі чалавек застаецца ў Беларусі. База кантактаў, якую мы нарошчваем, яна вельмі важная, і да гэтага мы таксама заклікаем, каб нам пісалі арганізацыі і ініцыятывы, што памагаюць у розных краінах. На гэты момант адчуванне, што мы разам.
Вядома, нельга не сказаць пра мову. Шчыра кажучы, нас прыемна ўразіла, што вялікая колькасць людзей зацікавілася беларускай мове. Вядома, былі і абурэнні, мы гэта таксама разумеем, але важна данесці, што гэта тэставая версія, каб проста зразумець як яно працуе і калі мы прычэсваем усё, што ёсць, дапрацоўваем, і мы вядома, ужо працуем над перакладам на беларускую мову – яна і планавалася першапачаткова. Вынікаў на гэты момант быў 31 запыт, мажліва больш, я яшчэ не пытала – з іх было 2 па-беларуску, я думаю, гэта ў тым ліку таму, што інтэрфейс па-расейску, і вядома, нам хочацца як мага хутчэй перакласці, і больш намаганняў, каб выйшла версія па-беларуску, каб у людзей не было гэта барʼерам звяртацца.
Запыты абсалютна розныя. Як мы казалі, запыты канфідэнцыйныя, іх ведаюць толькі аператары, і калі ім патрэбная падтрымка ці дапамога ў пошуку кантактаў, яны могуць звярнуцца да іншых удзельнікаў каманды, якія маюць досвед у дапамозе. Але што важна, што запыты абсалютна на розныя тэмы, і таксама мы разумеем, трэба нарошчваць добры кантакт з народнымі пасадамі, дыяспарамі ў розных краінах, бо беларусы разʼехаліся па ўсім свеце, і па ўсім свеце яны маюць пытанні, у якіх ім патрэбная дапамога.
З „Госцяй Рацыі“ – актывісткай і прадстаўніцай службы «Адно акно» для сацыяльнай падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій Настай Базар, камунікавала Вольга Сямашка.
Кантакты службы «Адно акно» можна знайсці на яе афіцыйным сайце by.social.
Беларускае Радыё Рацыя