Наста Лойка — праваабаронца года ў Беларусі
Назвалі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Цырымонія адбылася ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні.

Цяперашняя прэмія стала ўжо чатырнаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаванне ўсей беларускай праваабарончай супольнасці.
У намінацыі «Праваабаронца года-2022» перамогу атрымала праваабаронца Наста Лойка. Лаўрэата ў намінацыі «Праваабаронца года-2022» абвясціла прадстаўніца «Валанцёрскай службы Вясны» Любоў Ланіна. Па традыцыі, гэта робіць пераможца ў адпаведнай намінацыі папярэдняга года. Але каардынатарка «Валанцёрскай службы Вясны» Марфа Рабкова, якая стала праваабаронцай года-2021, дагэтуль застаецца за кратамі.
“Журналістам года” стала галоўная рэдактарка выдання “Новы Час” Аксана Колб.
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі стаў “Ініцыятывай года-2022”. Урачысты дыплом атрымала праваабаронца Вікторыя Фёдарава.
Беларускае Радыё Рацыя
