Настасся Роўда: у нашай краіне журналістыка гэта крымінал
Які далейшы лёс незалежных СМІ ў Беларусі? Разгромлена «Наша Ніва», штодня адбываюцца вобшукі ў журналістаў, рэдакцыі выязджаюць за мяжы краіны. Сітуацыю незалежных СМІ абмеркавалі ўдзельнікі адмысловай прэс-канферэнцыі. Разам з прадстаўнікамі TUT.BY, Еўрарадыё, Гродна-Лайф, „Беларускай асацыяцыі журналістаў», слова ўзяла прадстаўніца «Нашай Нівы» Настасся Роўда:
– Цягам году жывеш у стрэсе і рыхтуешся абсалютна да ўсяго. Ты ведаеш, што з табою могуць зрабіць што заўгодна, ты не можаш быць упэўнены ў тым, што не пацерпяць нашыя супрацоўнікі: рэпарцёры, журналісты, фатографы, рэдактары- хто заўгодна, таму што гэта можа быць эканамічны артыкул, а можа і нешта іншае. І як цяпер бачым, нашыя калегі праходзіць падазраванымі па частцы 1 артыкулу 342. Гэта зусім не звязана з журналісцкай дзейнасцю, калі яго прачытаць, то як яно ўвогуле можа быць звязана? Калі толькі назваць рэдакцыю злачыннай групоўкай, што вельмі дзіўна і наогул немагчыма, бо журналістыка – гэта гэта не крымінальная дзейнасць у свеце, але ў нашай краіне гэта крымінал.
Удзельнікі прэс-канферэнцыі падкрэслілі, што далейшы план выжывання журналістыкі ў Беларусі ўсе ж такі існуе. Ён заключаецца ў ахове асабістай бяспекі журналістаў, а таксама ў пераходзе да сістэмнага стварэння інфакантэнту самімі чытачамі незалежных СМІ.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя