Настаўніка са Свіслачы падазраюць у паклёпе на Лукашэнку
Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да выкладчыка сярэдняй школы ў Свіслачы. Ён падазраецца ў паклёпе на Лукашэнку.
56-гадовы мясцовы жыхар, на думку пракуратуры, 20 жніўня на цэнтральнай плошчы выказваў на плошчы «ілжывыя і бяздоказныя асабістыя выдумкі».
Вядома, што ў той дзень на плошчы Карла Маркса ў Свіслачы праходзіў мірны мітынг. Сабралася каля паўсотні чалавек. Людзі збіралі подпісы, каб у мясцовай раённай газеце былі апублікаваныя пратаколы ўсіх выбарчых камісій, а таксама хацелі сустрэцца са старшынём Свіслацкага райвыканкама.
Падчас мітынгу некаторыя выступалі перад прысутнымі. У іх ліку настаўнік. Цяпер яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vk.com/svisloch_city
