„Настаўнікам года” ў Беларусі назвалі педагога з Рагачоўскага раёна



„Настаўнікам года” ў Беларусі назвалі педагога з Рагачоўскага раёна

Сяргей Шамінскі працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы (таксама выкладае тэхнічную працу, чарчэнне і сусветную мастацкую культуру). Узнагароду і ключы ад аўтамабіля Шамінскі атрымаў ад прэм’ера Рамана Галоўчанкі.

„Ёсць адна якасць, якая дапамагае ў прафесіі, — дзе б ты ні знаходзіўся, што б ні рабіў, ты павінен заўсёды памятаць, што абавязаны заставацца не проста настаўнікам, а ў першую чаргу чалавекам, і да дзіцяці павінен ставіцца як да маленькага чалавека, маленькага грамадзяніна, як да роўнага сабе, — кажа Сяргей Шамінскі. — Неабходныя таксама дабрыня і разуменне. Гэта тыя якасці, якія дазваляюць быць настаўнікам і разумець пакаленне, якое выхоўваем” — адзначыў пераможца конкурса Настаўнік года.

Беларускае Радыё Рацыя