Настаўнікі не павінныя весці ўрокі дыстанцыйна



У Міністэрстве адукацыі назвалі адкрыццё школ апраўданым крокам і заявілі, што настаўнікі не павінны праводзіць урокі ў класах, а потым весці анлайн-навучанне для адсутных.

Прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая сказала: «Педагогі не павінны весці ўрокі дыстанцыйна. У нас арганізаваны навучальны працэс у школах, дзе яны даюць дзецям матэрыял. Пасля ўрокаў адсутным можа быць выдадзена толькі хатняе заданне».

Паводле яе, адсутныя на занятках дзеці, калі трэба, могуць атрымаць кансультацыі ад настаўнікаў асабіста, па электроннай пошце ці прыйсці ў школу ў шосты навучальны дзень – суботу.

Як будуць атэстоўваць тых дзяцей, бацькі якіх вырашылі да канца навучальнага года пакінуць іх дома, пакуль канчаткова не вырашылі. Тэарэтычна могуць атэставаць па выніках першых трох чвэрцяў.

Нагадаем, што Сусветная арганізацыя здароўя па выніках сваёй місіі раіла Беларусі ўвесці дыстанцыйнае навучанне ў школах і ўніверсітэтах.

Беларускае Радыё Рацыя