Насту Лойку ўжо трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак
Насту Лойку ўжо трэці раз запар арыштавалі на 15 сутак. Як і ў папярэднія разы, праваабаронцу асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»), піша «Вясна».

Насту затрымалі 28 кастрычніка, пасля чаго двойчы прысудзілі па 15 сутак арышту за «дробнае хуліганства» (арт. 19.1 КаАП).
На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя
