Наступае другая хваля каронавірусу



Другая хваля каронавірусу наступае. Толькі пра гэта мала хто думае. А яна больш жорсткая, чым першая і косіць пажылых і дзяцей. Дзяржава з самага пачатку не надавала пандэміі належнай увагі. Праблема замоўчвалася, ахутвалася хлуснёй.

Ні медыцына, ні людзі не гатовы да змагання з гэтым нябачным, страшным ворагам, – кажа медсястра агульнай практыкі паліклінікі №3 Баранавіч, якая працуе з ковіднымі хворымі, Наталля Каролік:

– Медыкі вельмі моцна абураныя палітычнай сітуацыяй у Беларусі. Міліцыю ён адзеў “з іголочкі”. Ён жыў супраць народа “з іголачкі”, усё даў лепшае. Яны атрымліваюць вялікія заробкі, а нам – нічога. У нас толькі два апараты камп’ютарнага тамографа на горад. Гэта ўвогуле – нішто. Тое, што засталося з першага разу, чым мы і карыстаемся.

Паводле Наталлі Каролік, яна атрымала 10 аднаразовых масак і 4 пары пальчатак на месяц, мыла і дэзраствору месяцы два няма. Ідзе размова, што не будуць даваць і даплаты, хто працуе з ковіднымі хворымі, хаця яна была мізэрная і да гэтага. Такія адносіны да медыцыны справакавалі адток лепшых кадраў, і ён будзе толькі павялічвацца.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя