Наступствы пажару пад Берасцем (фотарэпартаж)
24 красавіка ў пятніцу непадалёк ад паўночна-ўсходняга ўскрайку Берасця гарэў лес. З боку аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Камерцыйнай што ў мікрараёне Задворцы, да якой стыхія падабралася вельмі блізка, дым з-пад попелу працягваў уздымацца і цягам выходных 25-26 красавіка. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праз мясцовыя СМІ паведаміла, што выгарала каля 75 гектараў лесу.
Беларускае Радыё Рацыя
