Наталля Адамовіч: У Беларусі кіраўніцтва паводзіла так, нібыта нічога не абылося



У Менску на „Чарнобыльскі шлях” на 31-ыя ўгодкі народзінаў Зоны, як зазвычай, прыйдзе Наталля Адамовіч. Дачка Чалавека, Пісьменніка, Грамадзяніна, што ўпершыню сказаў планеце праўду пра Чарнобыль.

Фота 6tv.by

Яна сама як філолаг, музейны супрацоўнік ужо больш за 20 год займаецца збіраннем архіваў бацькі, выданнем кніг, стварэннем выстаў.

Успамінае спадарыня Наталля:

– Я памятаю твар свайго таты, пачарнелы быў. Але ў Менску было ўсё так, нібыта нічога не адбылося. Ён напісаў ліст да Міхаіла Гарбачова пра сапраўдны стан Беларусі. На той час ва Украіне быў прэм’ерам Ляшко, а ў Беларусі – Кавалёў. Украінскі прасіў дазіметры, палівальныя машыны, грошы. Беларускі сказаў: а нам нічога не трэба, у нас усё добра. На што саюзны прэм’ер-міністр Рыжкоў паляпаў па плячы яго і сказаў: глядзіце, якія беларусы добрыя.

Найбольш значная праца Наталлі Адамовіч па ўшанаванню памяці бацькі – укладанне фаліянта на 550 старонак “Имя сей звезде Чернобыль…», дзе разам сабраныя запісы апублікаваных роздумаў, урыўкі з нататнікаў, артыкулы з часопісаў, газет, кніг знакамітага Беларуса, што прысвечаныя наступствам чарнобыльскай катастрофы.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя