Наталля Галаніна: Людзей не пужаюць арышты і страта працы



Трэба ісці на саступкі і выкананне патрабаванняў людзей, а толькі пасля пачынаць дыялог. У гэтым перакананая сябра Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), былая дэпутат мясцовых саветаў Наталля Галаніна. 

Людзі патрабуюць перамен і ўжо нічога не спыніць іх у дасягненні такой мэты, і канфлікт, у тым ліку з боку ўладаў, патрабуе неадкладнага вырашэння, адзначыла палітык:

– Гэта тупік. Здаецца яны спрабуюць спыніць выхад людзей на вуліцу, але людзі ўсё роўна выходзяць і выходзяць. Іх не пужаюць арышты і страта працы, бо чаша ўжо перапоўненая.

„Улада павінна будзе перад пачаткам дыялогу вызваліць усіх палітвязняў, закрыць палітычна матываваныя крымінальныя і адміністрацыйныя справы”, — дадала Наталля Галаніна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце