Наталля Галаніна: Улада не хоча слухаць патрабаванні народа
Вызваленне ўсіх палітзняволеных і неадкладнае спыненне гвалту — пры такой умове магчымы дыялог з пакуль яшчэ дзеючай уладай. Тэмай могуць стаць мірныя шляхі яе перадачы.
У гэтым перакананая сябра берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада), былая дэпутат мясцовых саветаў Наталля Галаніна:
– На маю думку, палітычны крызіс у Беларусі пагаршаецца з тае прычыны, што ўлада не хоча слухаць патрабаванні народа. Людзі выступаюць супраць парушэння правоў чалавека, але з боку ўлады мы бачым проста разгон мірных дэманстрацый з выкарыстаннем з кожным разам усё большага гвалту. З кожным маршам усё больш людзей забіраюць на Акрэсціна і іншыя ІЧУ.
Як адзначыла Наталля Галаніна, у працэсе дыялогу павінны быць задзейнічаныя ўсе слаі насельніцтва — ад чыноўнікаў да студэнтаў і пенсіянераў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце