Наталля Гарачка-Басалыга: Я зноў збіраюся быць назіральніцай на выбарчым участку №1
Рашэнне Цэнтрвыбаркаму абмежаваць колькасць назіральнікаў на выбарчых участках незаконнае, – лічыць грамадская актывістка, праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга.
Вядомасць у Беларусі яна атрымала, калі была назіральніцай на выбарчым участку №1 у Менску падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года і дэманстратыўна не павіталася, не паціснула руку кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку.
Гэтым разам Наталля Гарачка-Басалыга таксама плануе ўдзельнічаць у назіранні.
– Я запісалася ў назіральнікі і планавала на першы ўчастак, як і раней у 2015 годзе. І я лічу гэтыя прапановы нашых слугаў народа незаконнымі і абмяжоўваючымі нашы магчымасці пракантраляваць законнасць гэтых выбараў. Таму нашых надзеяў на тое, што выбары будуць законнымі ўсё менш і менш.
Але, як кажа Наталля Гарачка-Басалыга, яна будзе настойваць на тым, каб быць назіральніцай менавіта на выбарчым участку №1. „Па законе я маю права быць назіральнікам і буду гэтага дамагацца”, – падкрэслівае яна.
Беларускае Радыё Рацыя