Наталля Клімовіч: Неабходна шукаць новыя фарматы пратэстаў



„Неабходна шукаць новыя фарматы пратэстаў. Але што гэта могуць быць за акцыі, не вядома пакуль нават самім удзельнікам. Новай ступенню на Берасцейшчыне, як і па ўсёй краіне, магло б стаць вяртанне асобных палітычных лідараў”, — адзначыла грамадская дзяячка Наталля Клімовіч:

– Старыя формы пратэсту трохі заціхлі, а новых формаў яшчэ няма. Думаю, што патрэбна выходзіць на новую ступень пратэстаў. На маю думку трэба было б, каб Каардынацыйная рада таксама прымала, альбо прыняла на сябе адказнасць і выставіла палітычныя пытанні.

Наталля Клімовіч перакананая, што ў асобных пытаннях у рэгіёнах проста не хапае рашучасці. І наступным разам, калі на вуліцы выйдуць тысячы, патрабаванні да пакуль яшчэ дзеючай улады павінны стаць больш жорсткімі.

Наталля Клімовіч з мужам

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце