Наталля Папкова пабывала ў Баранавічах
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Наталля Папкова пабывала ў Баранавічах.
Мэтай яе прыезду было даведацца, як актывісты дэмакратычнага сектару рыхтуюцца да мясцовых выбараў 18 лютага і да 100-годдзя БНР. А заадно на вуліцах горада зрабіць невялікую апытанку, ці хочуць людзі перамен і адстаўкі ўлады, кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Тамара Патоцкая:
– Сабралася, праўда, нас мала, бо быў рабочы дзень. Было толькі пяць чалавек. Самае цікавае тое, што два чалавекі былі новыя, якім вельмі спадабалася. Была апытанка: «Ці хацелі б вы пераменаў і змены ўлады?» Толькі адзін чалавек сказаў, што не хацеў бы. Астатнія хацелі б пераменаў.
Паводле Тамары Патоцкай, згодна такому невялікаму зрэзу, 99% апытаных хоча перамен. Але змагацца за іх бальшыня не гатова. А самі перамены без удзелу бальшыні не прыйдуць, кажа актывістка.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы