Наталля Радзіна: Паліна Шарэнда-Панасюк правяла ў штрафным ізалятары 200 дзён
Галоўны рэдактар сайта Charter97 Наталля Радзіна выступіла на пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента па правах жанчын і Дэлегацыі па сувязях ЕП з Беларуссю. Яна расказала жахлівую праўду аб катаваннях палітзняволеных жанчын. Найгорш здзекуюцца з Паліны Шарэнды-Панасюк, — гаворыць Наталля Радзіна.
— За 10 месяцаў Паліна правяла ў штрафным ізалятары 200 дзён. Гэта жахліва. Бо нават мужчыны не вытрымліваюць 10-20 дзён у ізалятары, паводле іхных сведчанняў — яны кажуць, што там вельмі жорсткія ўмовы, без адзення, у тонкай робе, без рэчаў, люты холад, ты не можаш легчы ўдзень, павінны або сядзець, або стаяць, няма туалета, няма вады, цябе выводзяць раз-два на дзень для нейкіх гігіенічных працэдур.
Па словах Наталлі, удзельнікі пасяджэння плакалі, калі яна расказвала пра тыя катаванні, якім падвяргаюцца жанчыны ў засценках дыктатара.
Беларускае Радыё Рацыя