Наталля Радзіна выказалася пра ўмовы перамогі



Галоўны рэдактар сайта “Хартыя 97” Наталля Радзіна верыць у забастоўку рабочых, яна верыць у свой народ.

Бо нельга нават уявіць, што можна еўрапейскаму народу доўга цярпець бесчалавечныя ўмовы жыцця, навязаныя кучкай мерзапакасных самазванцаў, кажа Наталля Радзіна:

„Санкцыі вядома дзейнічаюць, мы вельмі рады, што яны нарэшце ўведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі, але неабходна таксама працягваць ціск на рэжым унутры краіны. І забастоўка гэта якраз той спосаб, які ў цяперашніх умовах, умовах рэпрэсіяў з боку дзяржавы, можа падзейнічаць і дапамагчы. Таму што людзям прапануецца застацца дома, не хадзіць на працу, тым самым паказаць гэтаму рэжыму, хто галоўны ў гэта краіне – гэта людзі.”

Цалкам размова:

Наталля Радзіна

Паводле Наталлі Радзінай, санкцыі трэба ўзмацняць таксама. Не адмяняць ані ў якім разе. Вопыт 2010 года, калі па просьбе Аляксандра Мілінкевіча санкцыі былі зняты паказаў, што рэжым толькі ўмацаваўся і стаў больш жорсткім, што было прадэманстравана ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя