Наталля Васілевіч: У БПЦ дагэтуль застаюцца святары, нязгодныя з цяперашнімі ўладамі
20 гадоў таму
У Беларускай праваслаўнай царкве дагэтуль застаюцца святары, нязгодныя з цяперашнімі ўладамі. У тым перакананая тэолаг, прадстаўніца «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч:
– На тым месцы, дзе яны знаходзяцца, робяць максімум з магчымага. Але голас дыяспары, голас замежных святароў таксама мае значэнне, ён можа агучваць тое, што не заўсёды могуць сказаць людзі, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.
«Для многіх людзей падтрымка супольнасці вельмі важная. Без такой падтрымкі ім цяжка выказваць сваю пазіцыю, ісці на нейкія крокі за праўду й за дабро», – мяркуе Наталля Васілевіч.
Беларускае Радыё Рацыя