Наталлю Хершэ пераводзяць у мужчынскую магілёўскую турму
Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ пераводзяць у мужчынскую магілёўскую турму. Брат палітзняволенай атрымаў ліст, дзе яна піша, што з жаночай калоніі яе пераводзяць у магілёўскую турму, паведамляе @radiosvaboda. У турме яна патрапіць у горшыя ўмовы чым у калоніі. Магчыма, што яна будзе адна знаходзіцца ў камеры, калі не будзе іншых асуджаных жанчын.
