Наталлю Папкову, якая адбывае арышт, асудзілі яшчэ на 15 сутак (абноўлена)



Суддзя Ленінскага раёна Берасця Аляксандр Семянчук прысудзіў пятнаццацісуткавы арышт для мясцовай грамадскай актывісткі Наталлі Папковай, за ўдзел у “Маршы абураных беларусаў 2.0”. Судзілі яе паводле артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях 23.34 – “удзел у несанкацыянаваных масавых мерапрыемствах”.

Прысуд каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сачыў за разглядам справы:

— Наталля выказала сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна так і сказала, што сапраўды была на плошчы ў той дзень. І тое, што яна выказала сваё стаўленне да дзеючай улады, гэта ёй гарантуецца нашым заканадаўствам. І ніхто не забараняў ёй гэтага агучваць публічна: не толькі на кухні, але і на плошчы.

Наталлю Папкову затрымалі яшчэ другога лістапада і змесцілі ў Ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага раёна Берасця. Папкова мусіла «адсядзець» сямісуткавы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 8 верасня, пасля таго як яе асудзілі ў адным з менскіх судоў па тым жа артыкуле. «Такім чынам Наталля паводле двух судовых рашэнняў разам, мусіць “адсядзець” 22-е сутак», — каментуе паплечнік Папковай Андрэй Шарэнда:

—  Сфабрыкаваны суд, сфабрыкаваная справа. Пастаўлены канвеер. Адзінае што дзіўны прысуд: дзяўчыне даваць 15 сутак за такое дробнае правапарушэнне — проста здзек, своеасабліва чалавека хочуць зламаць. Наталля Папкова сёлета адсядзела ужо каля сутак. І гэтыя 15 сутак — проста спроба зламаць чалавека.

Натялля Папкова з’ўляецца сябрам руху “Маладая Беларусь” і Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Мікалая Статкевіча. Прымала актыўны ўдзел у акцыях “недармаедаў” па ўсёй краіне, а таксама ў “Маршах абураных беларусаў”. “Перадаць перадачу для Наталлі можна непасрэдна ў ІЧУ, альбо праз сваякоў, праваабаронцаў і паплечнікаў”, — зазначыў Андрэй Шарэнда.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце