Нацбанк выпусціць абноўленыя банкноты і манеты



У абарачэнні з’явяцца абноўленыя купюры наміналам 5 і 10 рублёў, а таксама манеты: 1, 2 капейкі і 2 рублі, паведаміў тэлеканал „Беларусь 1”.

7 лютага адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура. Бакі абмеркавалі стан фінансавага рынку, ролю Нацбанка ў забеспячэнні яго стабільнасці, а таксама мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя беларускага рубля.

Цяперашнія банкноты і манеты былі ўведзеныя ў абарачэнне 1 ліпеня 2016 года, аднак аддрукаваныя і адчаканеныя яны былі яшчэ ў 2009 годзе.

belapan.by