Нацбанк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты „Брэст. 1000 год”



Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “Брэст. 1000 год”.

Срэбную манету наміналам у 20 рублёў тыражом 1200 штук і медна-нікелевую манету наміналам у 1 рубель тыражом 4000 штук. “Гэта добрая навіна для горада”, – зазначаюць нумізматы і калекцыянеры даўнiны:

– Для нумізматаў беларускіх Берасце – горад знакавы, бо гэта адзіны горад у Беларусі, які меў свой манетны двор, на якім біліся ў прыватнасці „барацінкі”. Нягледзячы на тое, што іх было адбіта парадка 250 000 000, тым не меньш яны даволі рэдкія і ў прынцыпе цікавыя для людзей.

У абарачэнне, паводле інфармацыі НБ РБ, манеты ў гонар Берасця пайшлі з 5 красавіка. “Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў”, – інфармуе Нацбанк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота nbrb.by