Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымае медыкаў у барацьбе з COVID-19
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымае медыкаў у барацьбе з COVID-19.
„З сённяшняга дня на электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку медыцынскіх работнікаў з надпісам „Мы разам! Беларусь супраць COVID-19!”, „Дзякуй медыкам! Дзякуй усім, хто дапамагае змагацца з вірусам!” – расказалі ў НББ.
У сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 беларускія медработнікі працуюць у складаных умовах з павышанай нагрузкай. „Мэта акцыі – выказаць словы ўдзячнасці і падтрымкі тым, хто працуе на мяжы сваіх сіл і ад каго залежыць наша з вамі здароўе і будучыня”, – дадалі ва ўстанове.
