Нацыянальны форум па кіраванні інтэрнэтам Belarus IGF адменены
Belarus IGF 2020 адменены. Нацыянальны форум па кіраванні інтэрнэтам не адбудзецца з-за сітуацыі ў краіне, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Вядома, што форумы па кіраванні інтэрнэтам (Internet Governance Forum) праводзяцца ў свеце з 2006 года пад эгідай ААН. У Беларусі арганізатарам IGF выступае hoster.by – правайдэр воблачных паслуг і тэхнічны адміністратар нацыянальных даменных зонаў.by і.бел. Гэтай восенню ў Беларусі меўся прайсці пяты па ліку форум. «Мы не бачым гатовасці да дыялогу і не можам гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў. Па вялікім рахунку, мы нават наяўнасць інтэрнэту гарантаваць не можам, каб правесці форум анлайн», – напісаў уFacebook генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў.
Беларускае Радыё Рацыя