Навагодні кірмаш у Берасці



Нягледзячы на каронавірус, на Берасцейшчыне ідзе далей падрыхтоўка да навагодніх ды калядных святаў.

На перакрыжаванні вуліцы Савецкай ды Гогаля цэлы снежань працуе кірмаш:

– Кірмаш без зменаў прымае наведвальнікаў. Толькі за выходныя для таго, каб пачаставацца гарбатай з самавара-волата прыйшло дзве з паловай тысячы чалавек.

Эпідэміёлагі ў сваю чаргу даюць парады, каб у адным месцы не збіралася вялікая колькасць людзей, а калі і збіраецца, то прыгадваецца пра захаванне сацыяльнай дыстанцыі.

Для таго, каб падняць святочны настрой, на кірмашы ўжо з’явіліся хатка Бабы Ягі і Змея Гарыныча. Гандлёвая дзейнасць у другую хвалю каронавіруснай інфекцыі не спыняецца. Тое ж самае датычыцца і планавання агульнагарадскога святкавання Новага году ды Калядаў.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: brestcity.com