Навагоднія падарункі для дзяцей з ДЦП з Піншчыны
На Піншчыне неабыякавыя грамадзяне ахвяравалі звыш адной тысячы рублёў, каб набыць для раённай рэабілітацыйна-карэкцыйнай установы прылады для працы дзяцей з ДЦП.
Дзякуючы сродкам, сабраным у межах дабрачыннай акцыі, “Цэнтр сацыяльных рашэнняў” набыў айтрэкеры, з дапамогай якіх дзеці з цяжкім захворваннем змогуць працаваць на кампутары.
Гаворыць старшыня арганізацыі Уладзімір Гарох:
– Два айтрэкеры і адзін ноўтбук. Таму што патрэбны пераносны кампутар, каб быў мабільны, каб можна было перастаўляць у розныя групы. Улічваючы спецыфіку менавіта раённага карэкцыйнага цэнтра, дзе дзеці знаходзяцца не ў адным памяшканні, не на адной тэрыторыі, напрыклад, адзін клас і група знаходзіцца на Ракасоўскага, адзін клас і група знаходзіцца на вуліцы Пушкіна, на базе садка №3, а адзін клас і група знаходзіцца ў вёсцы Гарадзішча на базе мясцовага садка.
Суразмоўца дадае, што перадача падарункаў адбудзецца на праваслаўныя каляды. Акрамя гэтага валанцёры арганізуюць навагоднія віншаванні казачных герояў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.
Беларускае Радыё Рацыя