Навагоднія святы ў Менску сёлета абыдуцца без феерверкаў
«Але, думаю, гэта не галоўнае».

Навагоднія святы ў гэтым годзе абыдуцца ў Менску без феерверкаў. Пра гэта расказаў БелТА начальнік упраўлення культуры Менгарвыканкама Віталь Брэль, паведамляе reform.by.
«Але, думаю, гэта не галоўнае. Мы пастараемся стварыць выдатны настрой разам з Дзедам Марозам і Снягуркай», — сказаў Брэль.
Навагодняя праграма ў Менску будзе арганізавана на 22 пляцоўках. Галоўныя мерапрыемствы пройдуць каля Палаца спорту. У навагоднюю ноч там будуць выступаць Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Тэа і іншыя беларускія артысты і кавер-бэнды. Увечары 1 студзеня на гэтай пляцоўцы выступяць маладыя артысты і дыджэі.
