Навагодняя ялінка з пальчатак
У Слонімскай раённай бальніцы медсёстры і дактары паставілі вось такую арыгінальную навагоднюю ялінку з гумовых медыцынскіх пальчатак. Атрымалася арыгінальна! Па-першае, ялінка не асыпаецца, па-другое, не колецца і не смеціць. Здалёк яна прыцягвае вока не толькі медработнікаў, але і пацыентаў. Дый і ўсе цяпер каля яе фатаграфуюцца на памяць.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
