Наваполацак адзначыў сваё 57-годдзе
Першую палову чэрвеня Полаччына праводзіць у святочных мерапрыемствах. У першыя дні лета свой дзень нараджэння адзначае Полацак. Затым свята пераходзіць у суседні Наваполацак, дзе таксама пачынаюцца гарадскія ўрачыстасці. Нафтаград сёлета сустракае сваё 57-годдзе. Святочныя мерапрыемствы атрымалі назву “Верны традыцыям, адкрыты для стварэння”. Свайго апагею свята дасягнула ў суботу, 13 чэрвеня. Дзень пачаўся з традыцыйнага святочнага шэсця кіраўніцтва горада і прадстаўнікоў працоўных калектываў горада, затым на шматлікіх пляцоўках адбыліся розныя прэзентацыі, выставы, спартовыя спаборніцтвы, канцэрты. На бульвары Наважылава традыцыйна праходзіў “Горад майстроў”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік