Навошта нам расізм?



У Менску прайшла сустрэча з праваабаронцам ды сацыяльным філосафам Андрэем Юравым.

Лічыцца, што беларусы добразычлівыя і талерантныя. Але ці так гэта? Ці актуальная для грамадства праблема нецярплівасці, нянавісці ды дыскрымінацыйных практык да розных груп людзей?

„Расізм у рознай ступені існуе ва ўсіх, нават самых развітых краінах. На сёння яму супрацьстаіць толькі канцэпцыя правоў чалавека”, – адзначае эксперт.

– У постсавецкай прасторы тыповы і класічны расізм. Я маю на ўвазе антысемітызм, ісламафобію і многія іншыя праявы прамога расізму. У тым ліку ў адносінах да людзей з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Азіі. Так і новыя формы расізму, напрыклад, гамафобія. У Беларусі гэта нашмат цішэй. Тут усё ж такі няма такога дзяржаўна ўхваляемага расізму.  Ён хутчэй носіць альбо бытавы характар, альбо медыйны, але ў альтэрнатыўных сацыяльных медыя.

Мерапрыемства зладжанае ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці, які праходзіць у Беларусі з 17 па 26 сакавіка.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Менск