Навучанне ў беларускамоўным класе пашырае перспектывы
Навучанне ў беларускамоўным класе пашырае перспектывы для атрымання вышэйшай адукацыі ў еўрапейскіх вышэйшых навучальных установах. Дасканалае веданне беларускай мовы робіць зразумелымі польскую, чэшскую, славацкую і іншыя славянскія мовы. Таму ня трэба баяцца аддаваць дзяцей у беларускія класы, кажа маці аднаго з чатырох вучняў беларускамоўнага класа ў Берасці, Маргарыта Вялічкіна:
— Мне тут мамы пішуць: ды я лепш аддам у ангельскі клас, чым гэтая сялянская мова, бо там усе прадметы будуць вывучацца на ангельскай мове. Нашы дзеці таксама ангельскую вывучаюць. Пры добрай адукацыі за мяжой трэба ведаць мовы, каб вывучыць спецыяальнасць. А беларуская мова дае такую магчымасць. Вось мы не першы год усім класам, з дзецьмі і бацькамі, ездзім у Польшчу, дык нашы дзеці там, як рыба ў вадзе.
Па словах Маргарыты Вялічкінай, самае галоўнае, што дзеці беларускага класа пранікаюцца нацыянальнай самасвядомасцю без навязвання ідэалагічных штампаў.
Беларускае Радыё Рацыя