Навукоўцы паказалі, як бы мог выглядаць твар Марыі Магдалены



Амаль 500 фотаздымкаў, складаная камп’ютарная праграма, гадзіны працы… Навукоўцы лічаць, што менавіта так магла выглядаць Марыя Магдалена.

Як падае news.com.au, Філіп Чарлі з універсітэта ў Версалі, а таксама Філіп Фрош, камп’ютарны графік, выкарысталі 500 здымкаў чэрапа, які належаў, верагодна, Марыі Магдалене, і з дапамогай камп’ютарнай праграмы, якая робіць магчымай рэканструкцыю твараў, аднавілі выяву гэтай святой.

Падобны метад ужо шмат разоў выкарыстоўваўся ў свеце. Чэрап, які выкарыстоўвалі навукоўцы, паходзіць з французскай базылікі св. Максімільяна, дзе паводле легенды пахавана Марыя Магдалена.

Згодна з даследаваннямі, якія праводзіліся ў Х і ХІ стст., разам з Лазарам і Мартай з Бэтаніі яна павінна была прыйсці на Лазурны Бераг пасля Уваскрасення і Унебаўзяцця Езуса.

Як адзначаюць навукоўцы, жанчыне, якой належаў гэты чэрап, на момант смерці было каля 50 гадоў і яна паходзіла з тэрыторыі басейну Міжземнага мора.

Адначасова Філіп Чарлі адзначае, што няма ніякіх навуковых абгрунтаванняў таго, што парэшткі належаць менавіта Марыі Магдалене.

Паводле catholic.by