Навукоўцы прапанавалі лавіць тэрарыстаў з дапамогай пацукоў



У Паўднёвым федэральным універсітэце (Растоў-на-Доне, Растоўская вобл., Расея) прыдумалі спосаб, як знаходзіць наркотыкі і выбухоўку ў самых патаемных месцах.

1196058-201734-4x200083

Для гэтага навукоўцы прапаноўваюць выкарыстоўваць нюх пацукоў, піша „Расейскага газета”. Грызуны могуць адрозніваць пахі ў дзясяткі разоў лепш, чым самыя сучасныя электронныя прылады, растлумачыў кіраўнік растоўскай лабараторыі „Нейратэхналогіі ўспрымання і распазнавання” Дзмітрый Мядзведзеў.

Пацукам будуць ужыўляць у галаўны мозг спецыяльны мікрачып, які адсочвае фізіялагічныя рэакцыі жывёлы. Выявіўшы выбуховае рэчыва нават у самых малых колькасцях, мозг жывёлы пачне пасылаць пэўныя сігналы, якія будуць перадавацца на кампутар.

Па словах Мядзведзева, калі канцэнтрацыя рэчыва занадта малая, жывёла можа не зрэагаваць на пах, але інфармацыя пра яго наяўнасць усё роўна паступіць у мозг. Гэта значыць, што ступень распазнавання рэчываў будзе беспрэцэдэнтнай!

Жывёл не трэба будзе дрэсіраваць. Але самае галоўнае – іх можна будзе выкарыстоўваць у вялікай колькасці. Яны змогуць пранікаць у самыя цяжкадаступныя месцы і збіраць дэталёвую інфармацыю нават на самых складаных і буйных аб’ектах.

Фота: Сяргей Фадзеічаў / ТАСС