Навукова-практычная канферэнцыя – у Палескім універсітэце



Каб далучыць моладзь да навукі ды зацікавіць юнакоў даследчай працай, у Пінску, на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася навукова-практычная канферэнцыя. Выкладчык фізікі і матэматыкі Анатоль Ярашэвіч адзначыў, што аналагічныя канферэнцыі маюць стратэгічнае значэнне для развіцця айчыннай навукі:

– Неабходна, каб моладзь заставалася ў рэгіёне, каб яна бачыла ў рэгіёне пэўныя перспектывы развіцця, у тым ліку ў навуцы, каб бачыла цікавасць, каб мела магчымасць далей працягваць свае навуковыя даследванні, ісці ў ВНУ, ісці ў магістратуру, аспірантуру, таму што быў перыяд часу, калі людзі імкнуліся паступаць у аспірантуру, пісаць дысертацыі, сёння ж адбываецца старэнне навукова-педагагічных кадраў, канешне, трэба думаць пра тое, каб адбывалася ўзнаўленне педагагічных кадраў.

Маладзёны падрыхтавалі даклады па гуманітарных і тэхнічных навуках ды зрабілі даследванні па малавядомых фактах рэгіёну. Арганізатары адзначаюць, што юнакоў цікавяць абсалютна розныя пытанні, адзін школьнік паспрабаваў нават вылічыць, наколькі палітычны фактар мае ўплыў на конкурс „Еўрабачанне”.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя