Назаві роднай мовай беларускую ў перапісе насельніцтва-2019
У кастрычніку 2019 года ў нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра родную мову.
Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.
Адказ „беларуская” на пытанні перапісчыкаў пра родную мову і мову штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам „беларуская” мы станоўча паўплываем на яе.
Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.
Падтрымаць кампанію можна на https://molamola.by/campaigns/
На што ідуць сродкі:
– На прома-прадукцыю. Плануем выпусціць паштоўкі, стыкеры з мэтай папулярызацыі беларускай мовы;
– На канцэрты і імпрэзы па папулярызацыі беларускай мовы ў рэгіёнах;
– На канцэрт з мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў Мінску;
– На выданне песняў па-беларуску, якія будуць шырока разыходзіцца: ад беларускіх як маладых, так і знакамітых гуртоў і артыстаў;
– На відэа-кантэнт з мэтай папулярызацыі беларускай мовы;
– На падтрымку ідэй па папулярызацыі беларускай мовы. Ідэю можа прапанаваць кожны. І разам яе рэалізуем.
Паводле прэс-рэлізу