„На жаль, пакуль не пераможа беларуская рэвалюцыя, ніхто не панясе за гэта адказнасць”
Такую фразу на падсумаванне, каментуючы сваё затрыманне, сказаў берасцейскі журналіст-фрылансер Алесь Ляўчук. Яго разам з калегай Міланай Харытонавай 11 кастрычніка затрымалі наўпрост пад час выканання прафесійных абавязкаў на «Маршы гонару» у Берасці. Берасцейцы тады чарговы раз спрабавалі арганізавацца ў калону, каб выказаць сваю нязгоду з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і гвалтам сілавікоў. Апошнія ім у гэтым чынілі перашкоды. Падрабязней пра акалічнасці таго затрымання слухайце ў рэпартажы:
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава — сябры грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ). Гэта добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю.
Паводле дадзеных БАЖ, у Беларусі зафіксавана больш за 400 парушэнняў правоў журналістаў з пачатку году. У журналістаў прыцэльна стралялі, саджалі іх на суткі, жорстка збівалі, штрафавалі, канфіскоўвалі і разбівалі тэхніку.
Беларускае Радыё Рацыя