Назіраем за птушкамі!



Да зімовага назірання за птушкамі заклікаюць берасцейскія сябры грамадскага аб’яднання ’’Ахова птушак Бацькаўшчыны’’. У межах зімовых улікаў птушак арганізацыя прапануе вызначыць, якая іх колькасць зімуе побач з намі, правесці ўлік вадаплаўных птушак. Расказвае старшыня берасцейскага аддзялення аб’яднання Андрэй Абрамчук:

Зроблена гэта дзеля таго, каб ведаць, якія віды вадаплаўных птушак у нас зімуюць. Чаму менавіта вадаплаўных? Звычайна гэтыя птушкі адлятаюць на зіму, бо ўсё замярзае, няма адкрытых вадаёмаў. Але апошнія гады ў нас зіма даволі цёплая. Разам з гэтым некаторыя гарадскія аб’екты, напрыклад, цепластанцыі, спрычыняюцца да пацяплення вады, вадаёмы не замярзаюць. І таму даволі шмат птушак застаецца зімаваць.

Інфармацыю па назіранні за птушкамі можна даслаць праз сайт арганізацыі, скантатавацца праз сацыяльныя сеткі або даслаць на электронную скрыню.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота 4seas.eu