Ажыятаж сярод беларусаў, якія імкнуцца прайсці тэхагляд



За 10 дзён рост ахвотных прайсці тэхагляд у Беларусі склаў 200 працэнтаў. Пра гэта AUTO.TUT.BY расказалі ў “Белтэхаглядзе”.

Дырэктар прадпрыемства Юрый Лянчэўскі кажа, што на станцыях тэхагляду з пачатку года назіраюцца чэргі. Усяго за першую дэкаду студзеня выдалі 54 тысячы дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, пераважную большасць тых, якія прайшлі тэхагляд, склалі фізічныя асобы. Лянчэўскі заўважае, што ў мінулым годзе станцыі тэхагляду, наадварот, выжывалі за кошт юрыдычных асоб.  Пакуль аўтаўладальнікам выдаюць дазволу старога ўзору, з лічбамі “2020”. Гэта звязана з тым, што па заканадаўству бланкі выдаюцца да таго часу, пакуль не закончацца. У бягучым годзе ўводзяцца новыя ўзоры бланкаў дазволаў і дыягнастычных карт. На новых бланках не будзе лічбаў “2021”.

Прыгадаем, што ў Беларусі з 1 студзеня адмянілі дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна была прывязаная да тэхагляду, і з прычыны высокіх выплат, многія аўтаўладальнікі ўвогуле не праходзілі тэхагляд.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: tut.by