Назіральнік: Прайшлі патрэбныя ўладзе кандыдаты



Выбраны дэпутаты ў сельскія, раённыя і абласныя саветы. Але назваць гэта выбарам грамадскасці цяжка. Таму што тэхналогіі цяперашніх выбараў  у Беларусі дазваляюць не выбіраць, а прызначаць пажаданых  райвыканкаму людзей. І гэта пачынаецца з фармавання камісій, датэрміновага галасавання і галасавання на даму, дзе найпрасцей сфальсіфікаваць вынікі, кажа назіральнік за выбарамі ад Беларускага Хельсінскага Камітэту Таццяна Тарасевіч:

– На дом прынеслі скрыні для галасавання. Спіс быў складзены не па заяўках грамадзян. Туды ўключылі ўсіх. Спіс не меў нумарацыі. Падчас галасавання дапісваліся людзі, якія першапачаткова не былі ўнесеныя ў спісы. Галасаванне рабілася так, каб набраць галасы за тых кандыдатаў, якія патрэбныя ўладам.  

Бюлетэняў бралі сколькі заўгодна, а не строга па спіску. Назіральнік не мог нічога пракантраляваць, акрамя забароны галасавання за вельмі нямоглых людзей іншымі асобамі.

Паводле Сяржука Русецкага, у Бярозаўскім раёне заўважны фальсіфікацыі не толькі там, дзе балатаваліся апазіцыйныя кандыдаты, але і  на тых участках, дзе балатаваліся па 2 праўладныя кандыдаты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА