Назіральніка Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак



Леаніда Кулакова асудзілі на трое сутак. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка “Еўрапейскай Беларусі” Юля Сцяпанава.

Паводле яе паведамлення, Леаніда Кулакова затрымалі яшчэ 11 верасня на адным з участкаў у Зялёным Лузе, дзе ён працаваў назіральнікам. Суд над Кулаковым адбыўся 12 верасня, актывіст атрымаў трое сутак арышту. Цяпер ён знаходзіцца ў прыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна. За што судзілі Леаніда Кулакова — пакуль невядома.