Назіральнікаў не дапусцілі назіраць за апячатваннем скрыняў



Парушэнні ў час датэрміновага галасавання. Іх зафіксавалі незалежныя назіральнікі ў Гародні. Хоць парушэнні не маюць масавага характару, але трэба звяртаць на іх увагу, – зазначае назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і праваабаронца Раман Юргель:

– Старшыня адной з камісій некарэктна сябе павёў пры рэгістрацыі назіральніка БХК. Некарэктна выказаўся пра арганізацыю, якая яго накіравала. Па-першае. А па-другое, раніцай не дапусцілі назіраць за апячатваннем скрыняў.

На Гарадзеншчыне працуе тры кампаніі незалежнага назірання. Незалежныя назіральнікі шчыльна супрацоўнічаюць з місіяй назірання АБСЕ, якая ажыццяўляе маніторынг парушэнняў у час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

raman_jurgel

Раман Юргель

Беларускае Радыё Рацыя