Назіральніцу ў Мазыры пазбавілі акрэдытацыі і павезлі ў РАУС
У Мазыры ў першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі назіральніцу Алену Шацілу пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі, паведамляюць праваабаронцы.
Алена Шаціла была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №5, што знаходзіцца ў памяшканні філіяла «Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага свідравання» РУП «НПЦ па геалогіі». Цяпер сувязь з назіральніцай адсутнічае, праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання.