Названы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Нобелеўскі камітэт назваў лаўрэата прэміі міру за 2019 год. Ім стаў прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі.
Як паведамляе прэс-служба Нобелеўскага камітэта, кіраўнік эфіопскага ўрада атрымаў прэстыжную прэмію за намаганні па вырашэнні памежнага канфлікту з Эрытрэяй. Усяго за год, знаходзячыся ў крэсле прэм’ера, ён спыніў 20-гадовую вайну з суседняй дзяржавай і заключыў мірнае пагадненне.
Раней паведамлялася, што букмекеры называлі фаварытам эка-актывістку, шведскую дзяўчынку-падлетка Грэту Тунберг.
Беларускае Радыё Рацыя
