Названы тэрмін перасялення людзей з Зямлі
Брытанскі вучоны Стывен Хокінг мяркуе, што бліжэйшыя 30 гадоў чалавецтва павінна пачаць міграцыю з Зямлі. Пра гэта фізік расказаў на Міжнародным фестывалі навукі і мастацтваў Starmus IV, які праходзіць у нарвежскім горадзе Тронхейм. Пра гэта паведамляе выданне The Telegraph.
Паводле навукоўца, тэрміна 30 гадоў дастаткова, каб стварыць базу на Месяцы, а тэрміну 50 гадоў – на Марсе. На гэтыя нябесныя целы Хокінг прапноўвае адправіць узоры раслінаў, жывёл і грыбоў. „Я перакананы, што людзі павінны пакінуць Зямлю. Яна становіцца ўсё больш малой для нас, нашы фізічныя рэсурсы губляюцца трывожнымі тэмпамі”, – заявіў фізік.
Хокінг сцвярджае, што міграцыя дазволіць пазбегнуць перанасялення планеты і праблемаў, звязаных з глабальным пацяпленнем. Па меркаванні вучонага, катастрофа на Зямлі, якая можа адбыцца з-за падзення на яе астэроіда, перанасялення ці глабальнага пацяплення, калі-небудзь непазбежна надыдзе. Асваенне далёкага космасу фізік параўноўвае з адкрыццём Амерыкі Хрыстафорам Калумбам. Паводле яго, гэта натуральны шлях развіцця для чалавецтва.
Вучоны не першы раз заклікае каланізаваць іншыя планеты. Шырокую ведамасць Хокінг атрымаў пасля таго, як ў красавіку 1988 года была апублікавана яго навукова-папулярная кніга „Кароткая гісторыя часу”. Яна перакладзена на дзясяткі моваў і выдана агульным накладам больш 10 мільёнаў асобнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя