Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год



Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — праваабаронцы «Вясны» Уладзь Лабковіч і Дзіяна Пінчук. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца 10 снежня.

У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі:
Алег Агееў;
Павел Левінаў;
Наталля Мацкевіч.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя:
Алег Груздзіловіч;
Аляксандр Манцэвіч;
Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя:
Служба эвакуацыі «BYSOL»;
Ініцыятыва «Права на абарону»;
Марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно».

У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя:
Васіль Бераснеў;
Уладзь Лабковіч;
Паліна Шарэнда-Панасюк.

вясна