Названыя лаўрэаты прэміі Сырыцы за 2019 год
Абраныя лаўрэаты прэміі Віктара Сырыцы за 2019 год, якую Рух “За Свабоду” ўручае чацвёрты раз.
Лаўрэатамі прэміі сталі:
Эдзіта Бранцэвіч за апекаванне над беларускамоўнай групай у садку ў Смаргоні
Хрыстафор Жаляпаў за правядзенне канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”
Віктар Сырыца, вядомы баранавіцкі краязнаўца, гісторык, актывіст, каардынатар мясцовай суполкі Руху “За Свабоду” раптоўна памёр у 2015 годзе. У 2016 годзе ў памяць пра яго Рух “За Свабоду” заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі адметныя рэгіянальныя ініцыятывы. Сёлета на прэмію паступілі 25 заявак.
Беларускае Радыё Рацыя
