Не баяцца і дзейнічаць



Не баяцца і дзейнічаць – так можна арганізаваць пратэсты па сацыяльна значных пытаннях у іншых рэгіёнах. У гэтым упэўненыя жыхары Берасця, якія ўжо маюць досвед арганізацыі акцый і ўдзелу ў іх.

Па прыкладу супраціву будаўніцтва акумулятарнага завода людзі могуць выходзіць у кожным горадзе, – распавялі берасцейцы:

– Страх сыходзіць, і ты ведаеш, што робіш патрэбную справу, ты не сядзіш дома на канапе, а ты ўдзельнічаеш у жыцці свайго горада. І надзённыя тэмы падымаюцца, так і ў іншых рэгіёнах. І калі яны будуць збірацца, падымаць свае праблемы, яны змогуць ведаць поўнасцю ўсё, што адбываецца.

– Ніхто ні за кога нічога не зробіць, і павінна ў кожнага адкрывацца свядомасць, што гэта патрэбна для цябе, для тваіх дзяцей і ўнукаў. Гэта ў першую чаргу. І за цябе ніхто нічога не зробіць.

Берасцейскія актывісты звярнулі ўвагу, што каб выйсці на плошчу і заявіць аб сваіх правах, дастаткова дзясятка чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце